21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года, адзначаецца штогод 21 лютага ва ўсім цывілізаваным свеце як садзеянне абароне і захаванню моў усіх народаў свету.

Напярэдадні гэтай даты супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы і Чыгуначнага аддзела аховы наведалі Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава.

Недалёка ад Гомеля размешчаны горад Ветка, які абгрунтавалі некалі стараверы ў XVII ст. Такая з’ява, як стараабрадніцтва, сапраўды адрознівае нашу вобласць ад іншых. На прыкладзе аўтэнтычных традыцый, якія захаваліся, вы зможаце пераканацца, што беларуская культура разнастайная і ўнікальная.

Нягледзячы на невялікія памеры музея, ён мае шырокую калекцыю (больш за дзесяць тысяч адзінак) і свой філіял у Гомелі. Сярод экспанатаў сустракаюцца кнігі з Крамлёўскіх сабораў з запісамі і каментарамі цароў; выданні XV–XVI стагоддзяў, якія выйшлі на друкаваных дварах Масквы, Гродна, Львова; стараверскія абразы і іканапісныя эскізы; рытуальныя ручнікі і прадметы традыцыйнага веткаўскага адзення; ўзоры, вышытыя бісерам або выразаныя на дрэве і г.д.
Пры наведванні Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый супрацоўнікі пазнаёміліся з калекцыямі старадрукаў XV – XVII стст., ікон, рэдкіх узораў ткацтва (са знакамітай Няглюбкі), маляўнічай і каларытнай керамікі. Супрацоўнікі музея імкнуцца аднавіць не толькі абрадавы ці фальклорны, але і духоўны кантэкст.

Удзельнікі экскурсіі падзякавалі калектыву музея за цікавую экскурсію і магчымасць пазнаёміцца з багатай культурна-гістарычнай спадчынай Веткаўскай зямлі.

20230216_151347 20230216_151234 20230216_150404 20230216_144649 20230216_141331 20230216_141157 20230216_135901

Гомельское областное управление Департамента охраны