Калі знайшоў справу па душы.

001«Глядзі, Міхаіл Аляксандравіч заганяе!» — узгадваў засцеражэнні па дарозе дадому стомлены Ігар. У пазашкольны час рэчыцкаму хлопцу было сумна бадзяцца без занятку, трэніроўкі па лёгкай атлетыцы ўжо не так захоплівалі, таму ён вырашыў запісацца ў секцыю па вольнай барацьбе. На месцы высветлілася, што такіх жа «бездаглядных» бадай што палова горада. У барцоўскай зале ДЮСШ яблыку не было куды ўпасці. Ды і строгі трэнер Міхаіл Аляксандравіч Шульжанок, як і папярэджвалі, не надта цырымоніўся з навічкамі, нагружаў усіх грунтоўна і пароўну, каб з натоўпу засталіся самыя вынослівыя… Але Ігар цвёрда вырашыў: вытрымае і яшчэ пакажа свае магчымасці. Ці ведаў ён тады, што знайшоў справу на ўсё жыццё?

Міхаіл Шульжанок не адразу прыкмеціў здольнага хлопца, які між тым добра паказаў сябе ўжо на першых спаборніцтвах і хутка ўвайшоў у касцяк секцыі. Нават улічваючы ўпэўнены і паступальны рост Ігара Козыра, ніхто не чакаў ад юнака асаблівых вынікаў на дынамаўскім першынстве Савецкага Саюза па вольнай барацьбе ў Казані (1980 г.). Сур’ёзнае процістаянне (а як інакш — 15 лепшых спартсменаў з 15 саюзных рэспублік!), напружаны фінал і, нарэшце, такая салодкая перамога.007

З 9-га па 10-ты клас Ігар вучыўся ў гомельскай школе-інтэрнаце спартыўнага профілю, куды трапіў па запрашэнні заслужанага трэнера РСФСР, СССР, а потым і БССР Сяргея Рыгоравіча Хачыкяна. Спецыяліст стварыў у гомельскай школе-інтэрнаце спартыўнага профілю абласнога цэнтра першае аддзяленне вольнай барацьбы і разам з калегай Шульжанком падабраў на яго сем лепшых спартсменаў.003

Новы этап у спартыўнай кар’еры прынёс новыя перамогі. На наступным першынстве Савецкага Саюза срод юнакоў І. Козыр заняў чацвёртае месца, потым двойчы (1987-1988г.) выбіваўся ў прызёры чэмпіята СССР у маладзёжнай катэгорыі, стаў прызёрам чэмпіята СССР (1989г.), кубака СССР (1990г.), летняй спартакіады народаў СССР (1991г.) сярод дарослых. Але бацькі перспектыўнага барца хваляваліся за яго будучыню, хацелі, каб сын атрымаў сур’ёзную адукацыю і працаваў у іншай галіне. Маўляў, спорт — рызыковая справа: сёння ты лідар, а заўтра зламаў нагу і ўсё. Ігар не падзяляў гэтых стархаў, але прыслухаўся, паступіў у Гомельскі палітэхнічны інстытут (зараз Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога). Між тым працаваць па спецыяльнасці, інжынерам-энергетыкам, ён не планіраваў. Дэкан гэта разумеў і дазваляў студэнту здаваць экзамены ў зручны час — «Змагайся, Козыр. Ты ў нас такі адзін!».006

І. Козыр змагаўся на рэспубліканскіх, усесаюзных, міжнародных спаборніцтвах. У 1987 годзе трапіў у зборную СССР, у складзе якой выступаў да 1991 года. Пасля распаду СССР з 1992г. па 2000г. станавіўся чэмпіёнам Беларусі, прадстаўляў Беларусь на чэмпіятах Еўропы (1993г. — 2000г.)  і Свету (1994г.-1995г.).  У 1996г. спраўдзілася даўняя мара І. Козыр атрымаў ліцэнзію на ўдзел ў Алімпійскіх гульнях ў Атланце (Джорджыя, ЗША).005-1

…На той Алімпіядзе, што стала пікавым момантам у яго ўласнай спартыўнай гісторыі, І. Козыр стаў 14-м, але апынуцца сярод лепшых спартсменаў планеты ў сваёй вагавой катэгорыі — дарагога варта!

Тая паездка ў Амерыку не была для яго першай, раней ужо не раз даводзілася бываць у розных гарадах падчас матчаў-сустрэч зборных Беларусі і ЗША па вольнай барацьбе . Аднойчы падчас ваяжу ў гасцініцы невялікага Сэнт-Луіса Ігар прыкмеціў, як іх успрымалі мясцовыя жыхары — збіраліся групамі, каб паглядзець на савецкіх людзей. Іх цікавіла нават тое, што гэтыя савецкі ядуць на сняданак. У адзін з вечароў пасля матчавай сустрэчы ў нумар пастукаў студэнт які  казаў па руску і папрасіўся зайсці ў госці з сябрамі. Згадзіліся. Ён заводзіў у нумар па некалькі чалавек, яны глядзелі на нас, штосці пыталі, потым заходзілі другія. Некаторыя прыносілі сувеніры, а адна дзяўчына нічога лепшага не прыдумала, як пачаставаць хот-догам.

Цікава было і Ігару з таварышамі, усё ж іншы менталітэт. Некаму падалося, што амерыканцы інакш разумеюць сяброўства, для іх гэта хутчэй партнёрства, супрацоўніцтва. У той жа час спадабалася іх мэтанакіраванасць: чым бы ні займаліся, абавязкова хочуць быць першымі і не спыняюцца, пакуль не дасягнуць свайго. Асабліва яскрава гэта рыса праяўлялася ў амерыканскіх спартсменаў, для іх паядынак не скончаны пакуль не прагучаў гонг. Для іх няма а ўтарытэтаў, хай ты і шматразовы алімпійскі чэмпіён, але калі не гатовы абараніць права быць першым, пасунься, дай дарогу другім.

У міліцыю прыйшоў у 1991 годзе. Адбылося гэта, як часта бывае, выпадкова. Камандзір асобнай роты па ахове завода «Крышталь» Гомельскага аблупраўлення Абяднання “Аховы” пры МУС РБ Фёдар Нікалаевіч Круглёў, дарэчы, майстар спорту па вольнай барацьбе і самба, у чарговы раз завітаў у зал, прыглядаў кандыдатаў на службу. І хаця Ігар не прадстаўляў сябе ў пагонах, пераканаў яго зрабіць правільны выбар: у 1990-я некаторыя дужыя хлопцы ішлі ў крымінал, але сумленнаму Козыру было не месца ў гэтай «сферы».00800111

Пачаў працаваць міліціянерам у роце па ахове завода «Крышталь», у якой было шмат спартсменаў: барцоў, лёгкаатлетаў, пяціборцаў. На ўсіх спаборніцтвах сярод супрацоўнікаў аховы вобласці гэта рота заваёўвала першыя месцы. Ігар хутка выканаў нарматыў майстра спорту па самаабаронее. Праз два гады Ігар Уладзіміравіч перайшоў на пасаду інспектара штаба аблупраўлення і пачаў прабаваць свае сілы ў прафпадрыхтоўцы, трэнерскай працы з зборнымі камандамі Гомельскага аблупраўлення Абяднання “Аховы” пры МУС РБ па службова-прыкладных відах спорту, адначасова працягваючы асабіста ўдзельнічаць у рэспубліканскіх, міжнародных спаборніцтвах.IMG_0905

Так за цікавай справай прайшлі 22 гады службы. Па выхадзе на пенсію маёр міліцыі Козыр не захацеў адпачываць — уладкаваўся начальнікам аховы на заводзе, але заўседы для сябе знаў, калі з’явіцца магчымасць займацца прцай звязанай з спортам, прафпадрыхтоўкай, ён сыдзе, не гледзячы на добрую зарплату. І шанец прадставіўся. У 2015 годзе ў Гомелі з’явіўся Цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі і службова-прыкладных відаў спорту Гомельскага абластнога упраўлення Дэпартамента аховы, у якім яму прапанавалі пасаду інструктара-метадыста. А ён і рады: пакуль можа прыносіць карысць, перадаючы свой вопыт маладым, будзе працаваць.010-1IMG_6829

Аналізуючы ранейшае і цяперашняе месца спорту ў жыцці не толькі міліцыянераў, але і грамадзянскіх людзей, спецыяліст прыйшоў да высновы: тэхнічных магчымасцяў стала больш, а жадаючых займацца — менш. Па яго меркаванні, усё з-за масавага распаўсюджання камп’ютараў і Інтэрнэту, якія захапілі не толькі дарослых, але і дзяцей. Што рабіць? Агітаваць за вядзенне здаровага ладу жыцця і карыстацца кожнай магчымасцю прыцягнуць людзей. Прычым І. Козыр пачаў працаваць над гэтым не толькі на прафесійным, але і сямейным фронце: напару з жонкай Ірынай, дарэчы, кандыдатам у майстры спорту па плаванні, заахвочвае да фізічных практыкаванняў сыноў.

Старэйшы сын Мікіта займаўся барацьбой і валейболам, але станавіцца прафесійным спартсменам не захацеў. Зараз ён час ад часу наведвае трэнажорную залу, скончыў вучобу ў гомельскім машынабудаўнічым і цяпер працуе. А вось малодшы сын Ілья прыходзіць да бацькі ў Цэнтр (дзякуй начальніку ГАУДА палкоўніку міліцыі Аляксандру Лісімаву, які дазволіў трэніравацца родным падначаленых!). Ігар пакрыху вучыць яго прыёмам рукапашнага боя і барацьбы і намагаецца падаць заняткі як гульню. Калі цікава, то пра гаджэты няма часу ўспамінаць!IMG_7265

…Стомлены, але задаволены насычаным днём, майстар спорту па самаабароне, майстар спорту міжнароднага класа па вольнай барацьбе, неаднаразовы ўдзельнік чэмпіянатаў Еўропы і Свету Ігар Уладзіміравіч Козыр вяртаецца дадому. Заўтра будзе новы дзень, можа ён будзе і цяжкім, але калі займаешся любімай працай ён дакладна не будзе пражыты дарма.

ГОУДО МВД Республики Беларусь

Фото — архив ГОУДО