000022_1555937598_345022_big

Акцыя «Чысты вадаём» пройдзе ў Беларусі 16-24 красавіка

 Традыцыйная вясенняя акцыя «Чысты вадаём» пройдзе ў Беларусі 16-24 красавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў, якое арганізуе мерапрыемства.

Акцыя накіравана на экалагічнае выхаванне насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

Паўдзельнічаць могуць усе жадаючыя. Для гэтага трэба звярнуцца ў раённыя ўстановы БТПР па месцы жыхарства, дзе выдадуць усё неабходнае (пакеты для смецця, пальчаткі), а таксама дапамогуць з вывазам сабранага смецця. З інфармацыяй аб раённых арганізацыйных структурах БТПР, іх адрасамі і тэлефонамі можна азнаёміцца на сайце таварыства.

Акцыя «Чысты вадаём» праводзіцца штогод, пачынаючы з 2014-га. За гэты час у ёй прынялі ўдзел больш за 30 тыс. чалавек. Сіламі супрацоўнікаў БТПР з прадстаўнікамі іншых арганізацый і неабыякавымі грамадзянамі сабрана і вывезена на палігоны цвёрдых камунальных адходаў амаль 6 тыс. куб.м смецця.

Белта