Жанчына, якая ўмее захоўваць сакрэты…

Сярод нас ёсць людзі, якія прыкметна вылучаюцца з агульнай масы. Яны спагадлівыя, добрыя, сціплыя. Пры сустрэчы з імі адчуваеш прыліў жыццёвых сіл і бадзёрасці. Менавіта такімі якасцямі валодае і Надзея Пятроўна Гульвічэнка, якая любімай прафесіі аддала амаль 45 гадоў.

На такі роздум прывяла нядаўняя ўрачыстаць з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння Надзеі Пятроўны Гульвічэнкі. Як члена ветэранскай арганізацыі, ў дзень юбілею яе запрасілі для ўрачыстага віншавання ў Гомельское абласное ўпраўленне аховы.

Гульвиченко

Нарадзілася Надзея Пятроўна ў Гомелі ў далёкім 1949 годзе. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе № 16 г.Гомеля, якую скончыла ў 1966 годзе. Свой працоўны шлях пачынала старэйшым статыстыкам інспектуры Дзяржстатыстыкі. У хуткім часе лёс прывёў яе ў сістэму органаў унутранных спраў. Надзея Пятроўна прайшла шлях ад машыністкі, аператара тэлетайпа да начальніка аддзялення рэжымна-сакрэтнай дзейнасці за 30 гадоў. У 2014-ым Надзея Пятроўна выйшла на заслужаны адпачынак.

Шматгадовая бездакорная праца ў упраўленні аховы не аднаразова была адзначана граматамі і лістамі з падзякай.

Загадам па Дэпартаменту аховы МУС Рэспублікі Беларусь  № 74 л/с ад 10.07.2014 года Надзея Пятроўна занесена ў Кнігу Пашаны Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

У гэты святочны дзень ва ўрачыстай абстаноўцы ў гісторыка-дэманстрацыйнай зале Гомельскага абласнога ўпраўлення аховы ад імя асабовага складу і членаў ветэранскай арганізацыі юбілярку павіншавалі начальнік упраўлення палкоўнік міліцыі Аляксандр Лісімаў, намеснік начальніка ўпраўлення палкоўнік міліціі Васілій Прыходзька і старшыня ветэранскай арганізацыі палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Сяргей Шаўлоўскі.

IMG_3934Роля такіх людзей, як Надзея Пятроўна, у сістэме аховы неацэнная, — адзначыў начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення аховы палкоўнік міліцыі Аляксандр Лісімаў. Да яе паступала вялікая колькасць ўваходных і выходных дакументаў. Усе дакументы яна прачытвала ад скарыначкі да скарыначкі. Памяць у яе — ўзрушаючая. Калі б ні спыталі яе, дзе знаходзіцца патрэбны дакумент, адразу ж, не гледзячы ў часопісы ўліку, казала, у якой справе яго трэба шукаць ці куды ён адпраўлены.

IMG_3942Як адзначыў Васілій Прыходзька, працоўны шлях Надзеі Пятроўны з’яўляецца прыкладам высокага служэння справе. Такіх прафесіяналаў, як яна, сёння не часта сустрэнеш.

Цёплыя і шчырыя словы ў адрас Надзеі Пятроўны выказалі былыя калегі, а таксама былі ўручаны Ганаровая грамата старшыні ветэранскай арганізацыі Дэпартамента аховы, падарункі і кветкі.

IMG_4001Гомельское областное управление охраны